11 мая кафедра мытнай справы ў складзе старэйшага выкладчыка Кудрашова М. Г. і студэнтаў спецыялізацыі "Мытная лагістыка» наведалі транспартна-лагістычны цэнтр «Белмытнясэрвіс-2». У рамках мерапрыемства была арганізавана экскурсія. Пра асаблівасці функцыянавання распавёў начальнік цэнтра Сяргей Міхайлавіч Мятлюк. Студэнты азнаёміліся з працэсам мытнага афармлення імпартных грузаў, якія ідуць у Беларусь і краіны ЕАЭС, таксама была паказана знутры праца склада часовага захоўвання, мытнага склада і кантэйнернага тэрмінала.
{gallery}2016/2016_05_11_02{/gallery}