У Міжнароднай маладзевай канферэнцыі "Культурныя, навуковыя і гістарычныя аспекты-фактары яднання народаў ЕАЭС", якая адбылася ў Ерэване з 28 красавіка па 1 мая прынялі ўдзел студэнты БДУ – Юлія Кірэева, 5 курс ФМА, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка», Варвара Кунавіч, 5 курс ФМА, спецыяльнасць "Мытная справа", Раман Казак, 3 курс ФМА, спецыяльнасць "Міжнароднае права" і Андрэй Нагдалян, 4 курс гістарычнага факультэта.
На канферэнцыі прысутнічалі дэлегацыі ўсіх краін-удзельніц ЕАЭС – Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, а таксама Індыі, якая актыўна імкнецца супрацоўнічаць з Еўразійскім саюзам. Асноўным прадстаўніком ад арганізатараў канферэнцыі выступаў рэктар Армянскага інстытута турызму, філіяла Расійскай міжнароднай акадэміі турызму, Роберт Ервандавіч Мінасян, які за сваё жыццё паспеў рэалізаваць мноства міжнародных праектаў і экспедыцый з удзелам народаў ЕАЭС. Канферэнцыя была прысвечана вывучэнню ўсіх аспектаў і вынікаў інтэграцыі краін-партнёраў, а таксама распрацоўцы «дарожнай карты» мерапрыемстваў у рамках ЕАЭС, накіраваных на развіццё культурных, навуковых, адукацыйных і міжасобасных сувязяў паміж краінамі. Складзены план мерапрыемстваў павінен быць пасля накіраваны ў Еўразійскую эканамічную камісію для будучага ажыццяўлення.
Значнасць мерапрыемству надало наведванне Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія і вітальныя прамовы прадстаўнікоў амбасадаў усіх краін-удзельніц ЕАЭС ў Арменіі. Не прапусцілі такую важную падзею і прадстаўнікі Міністэрства эканомікі і Міністэрства адукацыі і навукі Арменіі, што падкрэслівае зацікаўленасць краін-удзельніц у мэтах і выніках канферэнцыі.
Нельга не сказаць, што беларуская дэлегацыя была адзінай студэнцкай дэлегацыяй сярод удзельнікаў канферэнцыі. І нават сярод такіх прадстаўнічых спікераўі з іншых краін, як, напрыклад, намеснік дырэктара дэпартамента макраэканамічнага аналізу і супастаўленняў Міністэрства міжнароднай эканамічнай інтэграцыі і рэформаў; прэзідэнт Армянскага астранамічнага таварыства; прафесар кафедры UNESCO РМАТ; кіраўнік Міжнароднай Школы эканамічнай дыпламатыі; саветнік на грамадскіх пачатках Міністра эканомікі Кыргызскай Рэспублікі і інш., студэнты БДУ змаглі з годнасцю прадставіць нашу краіну і наш універсітэт, выступіўшы з дакладамі, якія раскрываюць эканамічны, мытны і прававы аспекты ўваходжання Беларусі ў Еўразійскі эканамічны саюз.
Але больш за ўсё эмоцый і ўражанняў ва ўдзельнікаў канферэнцыі засталося нават не ад самой канферэнцыі, а ад выдатнай краіны і людзей – такіх добрых, гасцінных, заўсёды гатовых дапамагчы і накарміць! Нездарма самі армяне кажуць, што, пабываўшы ў іх хоць бы раз, ужо немагчыма не захацець вярнуцца зноў. Бо гэта адна з тых краін, дзе кожны пакідае часцінку савей душы.
Так што гэта яшчэ адна нагода для БДУ ганарыцца сваімі студэнтамі, іх дасягненнямі і мэтанакіраванасцю! А для ўсіх, хто чытае гэтую навіну, хай гэта будзе крыніцай новага натхнення і матывацыі, каб адважвацца і пакараць!
Мы ж, у сваю чаргу, спадзяемся, што дадзеная канферэнцыя і працы нашых студэнтаў падтрымаюць цеснае культурнае і навуковае супрацоўніцтва паміж краінамі ЕАЭС і адкрыюць новыя магчымасці ў сферы турызму, адукацыі і навукі для студэнтаў і моладзі ўсей еўразійскага прасторы!