Select your language

Лодзінскі ўніверсітэт разыгрывае адну дадатковую стыпендыю для навучання на працягу зімовага семестра 2016/2017 у рамках праграмы ERASMUS +. Пераможцу конкурсу прадастаўляецца стыпендыя ў памеры каля 750 еўра, пакрываюцца выдаткі на візу, таксама магчыма пакрыццё транспартных выдаткаў. 

Для ўдзелу ў конкурсе студэнту неабходна да 6 мая запоўніць і адправіць у УМС неабходныя дакументы, якія можна знайсці на нашым сайце: http://ums.bsu.by/ru/events-ru/641-lodzinski-universitet