Кафедра мытнай справы і аператыўны студэнцкі атрад ФМА БДУ 27 красавіка 2016 г. прынялі ўдзел у акцыі «Разам супраць наркотыкаў», якая праводзілася для вучняў сталічнай гімназіі № 10. Арганізатарам акцыі традыцыйна выступіў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.
Вучням распавялі аб прафесіі мытніка і кінолага. Ключавой тэмай стала інфармацыя пра шкоду наркотыкаў, а таксама спосабы барацьбы з іх кантрабандай на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Кульмінацыя мерапрыемства была адзначаная выступамі кінолагаў Гродзенскай рэгіянальнай, Мінскай рэгіянальнай мытняў, мытні «Мінск-2» з іх службовымі сабакамі, а таксама выступам аператыўнага студэнцкага атрада ФМА БДУ. Мерапрыемства выклікала непадробную цікавасць як у вучняў, так і ў настаўнікаў гімназіі.
{gallery}2016/2016_04_29{/gallery}