Select your language

У сакавіку прафкам супрацоўнікаў ФМА па ініцыятыве дацэнтаў кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Алены Іванаўны Маркасьян і Вольгі Юр'еўны Шыманскай арганізаваў унікальную выставу-віктарыну «Калі дрэвы былі вялікімі» у выглядзе маляўнічага калажа з дзіцячых фотаздымкаў супрацоўнікаў і выкладчыкаў факультэта. Усім наведвальнікам была прадастаўлена магчымасць убачыць, якімі былі выкладчыкі шмат гадоў таму, а акрамя таго — паспрабаваць адгадаць, «хто ёсць хто» на фотаздымках.

Выстава выклікала жывую цікавасць супрацоўнікаў і студэнтаў, многія не толькі спрабавалі пазнаць знаёмыя твары, але і фатаграфавалі калаж, каб затым, па прызнанні некаторых удзельнікаў, супаставіць дзіцячыя здымкі з актуальнымі фота выкладчыкаў на сайце факультэта. Несумненна, такі квэст быў добрай трэніроўкай назіральнасці і кемлівасці.

У віктарыне прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі факультэта, чацвёра з якіх змаглі адгадаць па сем фатаграфій. Пераможцам віктарыны — Дар'і Богдан і Вікторыі Багдановіч (3 курс спецыяльнасці "Міжнароднае права") і Ангеліне Стальмаковой і Анастасіі Тышкевіч (5 курс спецыяльнасці "Менеджмент у сферы турызму") — была аб'яўлена падзяка і ўручаны памятныя падарункі з сімволікай факультэта.

Арганізатары і ўдзельнікі віктарыны сышліся ў меркаванні, што падобныя мерапрыемствы трэба праводзіць і ў будучым, паколькі яны спрыяюць развіццю карпаратыўнай культуры факультэта, стварэнню атмасферы супрацоўніцтва паміж студэнтамі і выкладчыкамі.

{gallery}2016/2016_04_28{/gallery}