Select your language

12 красавіка 2016 года ў ваколіцах пасёлка Ждановічы праводзіліся спаборніцтвы першынства БДУ па спартыўным арыентаванні. Выступаць за каманду факультэта дапушчалася восем удзельнікаў, але, на жаль, знайшлося толькі пяць чалавек, якія ўмелі звяртацца з компасам і картай. Гэта Кацярына Пестава, Паліна Гуніна, Аляксей Вінчо, Крысціна Ваврык і Арцём Казлоўскі. Такі невялікі склад не змог набраць дастаткова шмат ачкоў, каб прэтэндаваць на высокія месцы ў агульным заліку. У выніку мы толькі на дзевятай пазіцыі. А ў асабістым першынстве добра выступіла Кацярына Пестава, заняўшая трэцяе месца. На чацвёртым радку выніковага пратаколу Вінчо Аляксей, сёмае месца ў Паліны Гунінай, на 26-м радку Крысціна Ваврык і 44-я пазіцыя ў Арцёма Казлоўскага.

{gallery}2016/2016_04_28_02{/gallery}