Select your language

15 красавіка 2016 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча з генерал-лейтэнантам, доктарам ваенных навук, Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы ў 2008—2012 гг. Аляксандрам Аляксеевічам Паўлоўскім. Зыходзячы з свайго багатага асабістага досведу, Аляксандр Аляксеевіч расказаў, як важна быць адукаваным, начытаным чалавекам, пастаянна развівацца і імкнуцца спасцігаць новыя вышыні. На сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні іміджу дзяржаўных органаў, дзейнасці ЮНЕСКА і Савета Еўропы ў Рэспубліцы Беларусь.

Дыпламатычная праца, на думку Аляксандра Аляксеевіча, складаная, накладвае свой адбітак. У гэтай прафесіі давядзецца шмат над сабой працаваць. Зносіны — немалаважная частка ў працы дыпламата. Уменне зацікавіць сабой, афармляць дакументы, арганізоўваць і праводзіць гутаркі — ўсё гэта спатрэбіцца будучым дыпламатам. І любая праца павінна прыносіць вынік.

А. А. Паўлоўскі даў каштоўную параду: калі вы працуеце ці збіраецеся працаваць за мяжой, то вы абавязаны ведаць культуру і традыцыі прымаючай краіны, а таксама сваю культуру. Таму важна пастаянна развівацца, цікавіцца, надаваць увагу развіццю жывапісу, мастацтва, архітэктуры, скульптуры, літаратуры.

Аўтар: Дар'я Панамарова

{gallery}2016/2016_04_15{/gallery}