Цікавыя паведамленні, даклады і прэзентацыі былі прадстаўлены на пасяджэнні секцыі "Руская мова ў сучасным свеце" падчас 73-й навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.
У сваіх навуковых выступах замежныя студэнты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Таджыкістана, Туркменістана прадэманстравалі сваё бачанне навуковых праблем, звязаных з вывучэннем рускай мовы і літаратуры, а таксама далучылі ўсіх прысутных да нацыянальных культурных каштоўнасцяў. Студэнты з Германіі, Японіі, ЗША з вялікай цікавасцю слухалі выступленні сваіх таварышаў і задавалі пытанні. На пасяджэнні секцыі прысутнічалі і нашы госці з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.