Select your language

8 красавіка на факультэце прайшла адкрытая лекцыя на тэму безбар'ернага турызму (турызму для ўсіх), арганізаваная кафедрай міжнароднага турызму. На лекцыі выступіў эксперт у галіне правоў людзей з інваліднасцю, заснавальнік ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» Сяргей Драздоўскі, а таксама выкладчык кафедры МТ і аспірант кафедры МЭО Наталля Барысенка-Клепач, сферай даследаванняў якой выступае рынак безбар'ернага турызму.

Безбар'ерны турызм – адзін з актуальных напрамкаў развіцця турызму на сённяшні дзень. У свеце каля 2 млрд. чалавек так ці інакш сутыкаецца з праблемай інваліднасці, і ўсе гэтыя людзі хочуць падарожнічаць на роўных умовах і з тым жа ўзроўнем камфорту. Менавіта фарміраванне безбар'ерных турыстычных прадуктаў дазваляе і пажылым людзям, і людзям з інваліднасцю, і сем'ям з маленькімі дзецьмі здзяйсняць падарожжа з задавальненнем. Пра тое, як гэтага дасягнуць, і ішла размова на лекцыі. Тэма выклікала жывую цікавасць у аўдыторыі, большасць слухачоў выказалі жаданне ўдзельнічаць у ініцыятывах, накіраваных на развіццё гэтага напрамку. Дарэчы, СНДЛ «Інавацыйныя тэхналогіі ў турызме» пры кафедры МТ ужо пачала працу над некаторымі крэатыўнымі ініцыятывамі па тэме безбар'ернага турызму, якія хутка будуць прадстаўлены на факультэце.

У дадзеным забегу прыняла ўдзел студэнтка 3 курса кафедры МТ БДУ ФМА Новікава Кацярына, пра што сведчыць яе публікацыя на старонцы ў Facebook (глядзіце публікацыю ніжэй). Удзел у падобным мерапрыемстве Кацярына разглядае як станоўчы вопыт і магчымасць дапамагчы людзям, якія патрабуюць увагі і падтрымкі. У сваёй публікацыі яна апісвае ўражанні ад убачанага, а таксама пералічвае 15 прычын, якія, на яе думку, тлумачаць, чаму варта наведваць падобныя мерапрыемствы.

"Гэты пост не аб турызме! Ён пра дабрыню!

Калі памятаеце, на мінулым тыдні я прапаноўвала вам адно цікавае мерапрыемства – дабрачынны забег. Я там была, і гэта было нешта нерэальнае. Спачатку пра сутнасць мерапрыемства. Многія пыталіся мяне, і я бачыла на форумах каментары кшталту: «А як можа гэта дапамагчы, калі грошай там ніякіх ніхто не ахвяруе?»

Яшчэ як можа! Усе, хто прыйшоў, дакрануліся да праблемы, адчулі яе. А праблема, дарэчы, не ў тым, што ёсць людзі з «асаблівымі» магчымасцямі, а ў тым, што грамадства не прымае такіх людзей! Што б хто ні казаў, а гэта сапраўды так, на вялікі жаль. Вы можаце быць бясконца талерантнымі і добразычлівымі да людзей, але нешта ўнутры адхіляе іх. А яны вельмі добрыя і адкрытыя. Яны разумныя і таленавітыя не менш, а можа, і больш, чым мы з вамі.

Дык вось у забегу прыняло ўдзел каля 600 чалавек, яшчэ было шмат людзей, якія проста прыйшлі паглядзець. Дзякуючы арганізатарам мерапрыемстваў абсалютна дакладна з'явіліся людзі неабыякавыя да праблемы, а бар'еры трохі спалі. Я ўпэўнена, што, калі такія мерапрыемствы будуць, грамадства неўзабаве перастане адмаўляць асаблівых людзей, і мы будзем знаходзіць сярод іх сяброў і таварышаў".