Select your language

На кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў ФМА БДУ паспяхова завяршыўся Метадычны тыдзень англійскай мовы, прымеркаваны да 90-гадовага юбілею Яе Вялікасці Лізаветы II, Каралевы Вялікабрытаніі і Кіраўніка Садружнасці Нацый. Яна, як і раней, прымае замежныя дэлегацыі, кожны тыдзень дае аўдыенцыю прэм'ер-міністру для абмеркавання бягучых пытанняў і раз у год адкрывае сесію брытанскага парламента. Сакрэт яе невычарпальнай энергіі менавіта ў тым, што яна працягвае працаваць! Каралева Лізавета II, якая пераўзышла рэкорд каралевы Вікторыі па працягласці знаходжання на троне, святкуе два дні нараджэння кожны год: сапраўдны дзень нараджэння (21 красавіка) і дату афіцыйнай каранацыі (2 чэрвеня 1953 года).

У пачатку гэтай знамянальнай падзеі студэнты 1–4 курсаў спецыяльнасцяў "Міжнароднае права", "Міжнародныя адносіны" прынялі актыўны ўдзел у Круглых сталах, дэбатах, дыскусіях, віктарынах, праглядах дакументальных фільмаў, прысвечаных гісторыі ўзнікнення брытанскай манархіі, гісторыі і традыцый брытанскай каралеўскай сям'і, дзейнасці вядомых англійскіх дыпламатаў, навукоўцаў, палітыкаў, гісторыі адносін Вялікабрытаніі і Еўрапейскага саюза, пытанню развіцця плённага беларуска-брытанскага дыялогу ва ўсіх сферах узаемных інтарэсаў.

Пасяджэнне дыскусійнага клуба, якое праходзіла ў форме брытанскіх парламенцкіх дэбатаў, было прысвечана абмеркаванню праблемы будучага брытанскай манархіі. З кожнай юбілейнай датай, звязанай з каралеўскай сям'ёй, прыхільнікі рэспубліканскай формы праўлення прыводзяць аргументы на карысць таго, што ў Брытанскай Кароны на сённяшні дзень не існуе прыемнікаў, здольных з той жа самааддачай служыць нацыі як на ўнутрыдзяржаўным, так і міжнародным узроўні. Таму, з іх пункту гледжання, манархію ў найбліжэйшай будучыні павінны чакаць істотныя пераўтварэнні. У ходзе дэбатаў удзельнікі прыйшлі да высновы, што будучыня ў брытанскай манархіі, бясспрэчна, ёсць. Гэта абумоўлена шматвяковай традыцыяй развіцця краіны, а таксама яе выключнай роляй у рамках Садружнасці Нацый.

{gallery}2016/2016_04_21{/gallery}