Select your language

Усіх, хто хоча наведаць радавое гняздо Радзівілаў, агледзець яго выдатныя помнікі, прагуляцца па стогадовых парках, удыхнуць гаючага нясвіжскага паветра, а таксама ацаніць працу сучасных рэстаўратараў і музейшчыкаў, прафкам БДУ запрашаем у паездку па маршруце Мінск—Нясвіж!

Экскурсійная паездка адбудзецца 15 мая (нядзеля). Кошт паездкі 300 000 бел. рублёў, 100 000 бел. рублёў аплаціць прафкам (для членаў прафсаюза!).

Адпраўленне ад геаграфічнага корпуса БДУ камфартабельным аўтобусам у 9.00, ад'езд з Нясвіжа ў 18.00.

Вызначыцца з паездкай і паведаміць інфармацыю трэба да панядзелка (25 красавіка). Кантактная асоба — Алена Іванаўна МАРКАСЬЯН (кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў) або па тэлефоне 8 029 666 38 52.