Select your language

Акцыя «Разам супраць наркотыкаў!" прайшла 13 красавіка ў БДУ. Па дадзеных ААН нарастальны ўзровень ужывання наркотыкаў сярод падлеткаў паступова становіцца ўсё больш адчувальнай пагрозай для чалавецтва. Часам яго нават ставяць у адзін шэраг з глабальнымі экалагічнымі катастрофамі. І таму наш факультэт сумесна з мытняй "Мінск-2» арганізаваў акцыю, накіраваную на інфармаванне маладога пакалення аб небяспецы наркотыкаў.

Праграма акцыі была вельмі разнастайная: паказальнае выступленне аператыўнага студэнцкага атрада ФМА, прэзентацыя работы кіналагічнай службы мытні «Мінск-2» і выступленне службовых сабак мытні «Мінск-2». Разам са студэнтамі ўдзел у акцыі прынялі і мытнікі.

Мерапрыемства адкрылі дэкан ФМА В. Г. Шадурскі і начальнік мытні «Мінск-2» А. В. Міхалькевіч, затым студэнты аператыўнага студэнцкага атрада ФМА прадэманстравалі майстэрства самаабароны і даведеныя да аўтаматызму прыёмы затрымання правапарушальніка. Супрацоўнікі мытні расказалі, з чым прыходзіцца сутыкацца пры правядзенні дагляду і да якіх хітрыкаў звяртаюцца часам асобы, каб правезці забаронены груз праз мытную мяжу. Важнай часткай акцыі стаў паказаў фільма пра працу кіналагічнай службы мытні «Мінск-2». У галоўных ролях, безумоўна, службовыя сабакі. На мерапрыемстве чацвераногія вартавыя межаў прадэманстравалі сваё майстэрства пошуку забароненых рэчываў на мяжы. Кінолагі прадэманстравалі цэлы курс, як сабака павінна сябе паводзіць: рухацца побач з кінолагам з паваротамі, выконваць каманды «сядзець», «ляжаць», «стаяць» і іншыя, а таксама змадэлявалі сітуацыю, у якіх нямецкая аўчарка і Джэк-расел-тэр'ер выявілі кейс c наяўнасцю наркатычнага сродку.

{gallery}2016/2016_04_13_02{/gallery}