Да ўвагі студэнтаў! 22 красавіка 2016 года адбудзецца конкурс па сусветнай эканоміцы "Эрудыт".
Час і месца правядзення конкурсу — 8.30 (аўдыторыя 811), 10.00 (аўдыторыя 811 і 601) і 15.00 (аўдыторыя 513).
Мэты правядзення конкурсу:
- павышэнне цікавасці студэнтаў да спецыяльнасці, паглыбленне іх ведаў у сферы эканамічнай тэорыі (сусветнай эканомікі);
- прыцягненне студэнцкай моладзі да навуковых даследаванняў;
- раскрыццё творчай індывідуальнасці і актыўнасці навучэнцаў.
Для ўдзелу ў конкурсе "Эрудыт" па сусветнай эканоміцы запрашаюцца студэнты ўсіх спецыяльнасцяў ФМА і эканамічнага факультэта БДУ, а таксама студэнты навучальных устаноў, з якімі наладжаны пастаянныя ўзаемаадносіны ў сферы навуковага і вучэбна-метадычнага супрацоўніцтва.
Конкурс «Эрудыт» праводзіцца ў адзін этап. Прапануюцца варыянты заданняў рознага ўзроўню для студэнтаў розных спецыяльнасцяў.
Запрашаем усіх жадаючых паўдзельнічаць у конкурсе ў любы зручны для вас час!