Подождите, идет загрузка сайта ...

Да ўвагі студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ! З 18 красавіка па 15 мая прафесар Рыкарда Менгі будзе чытаць курс на англійскай мове "EU Competition Market and Business Predatory Prices". Слухачамі могуць быць студэнты, магістранты любой спецыяльнасці.

Пасля заканчэння курса студэнты змогуць атрымаць еўрапейскія сертыфікаты і дыпломы (у залежнасці ад узроўню паспяховасці), а таксама рэкамендацыю прафесара пры падачы дакументаў на навучанне за мяжой.

Заняткі будуць праходзіць на эканамічным факультэце БДУ. Месца збору ўдзельнікаў — каля дэканата эканамічнага факультэта (аўд. 65, 4-ы паверх).
Дні і час правядзення заняткаў: аўторак — 15.55—17.15, субота — 14.25—15.45, 15.55—17.05 (2 пары)

Заяўку на ўдзел, калі ласка, накіроўвайце на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 16 красавіка 2016 г. У заяўцы неабходна пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку на лацініцы (як у пашпарце), курс, спецыяльнасць, тэлефон і адрас электроннай пошты.

Дадатковая інфармацыя ТУТ

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках