Select your language

Каманда нашага факультэта заняла 1-ае месца ў Конкурсе па краіназнаўстве Германіі! Дадзены конкурс праходзіў у рамках шэрагу мерапрыемстваў «Дні нямецкай мовы і культуры» ( «Die Deutschen Kulturtage»), якія адбыліся ў Гродне з 6 па 8 красавіка 2016 года.

Дадзенае мерапрыемства праходзіла на базе кафедры рамана-германскай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўжо ў 14 раз! У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел студэнты некаторых факультэтаў Гродзенскага ўніверсітэта, а таксама прадстаўнікі аддзяленняў нямецкай мовы з іншых ВНУ Беларусі: Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (ФМА).

У рамках праграмы «Дзён нямецкай мовы і культуры» ў студэнтаў была магчымасць наведаць творчыя майстэрні і краіназнаўчыя семінары, арганізаваныя лектарамі Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) і Інстытута ім. Гётэ. Таксама былі арганізаваны семінары для настаўнікаў і выкладчыкаў.

У заключны дзень мерапрыемства адбыўся мультымедыя-конкурс па краіназнаўству Германіі на прызы  Інстытута ім. Гётэ, які праходзіў у некалькі этапаў. Удзельнікі павінны былі прадэманстраваць свае веды ў галіне нямецкай культуры і гісторыі Германіі. Канкурсантам былі прапанаваны пытанні чатырох тэматычных катэгорый: «Геаграфія Германіі», «Вядомыя асобы і гісторыя Германіі», «Гарады і славутасці» і «Агульныя краіназнаўчыя пытанні». На ўсе пытанні адказвалі выкарыстоўваючы інтэрактыўныя дошкі.

Каманда ФМА БДУ атрымала перамогу ў дадзеным конкурсе, набраўшы найбольшую колькасць балаў! У склад каманды ўваходзілі студэнткі 4 курса аддзялення «Мытная справа» Марына Максіменка, Ганна Кузіч і студэнтка 3 курса аддзялення "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» Рэгіна Іванова.

Вялікі дзякуй арганізатарам мерапрыемства! Дадзеная праграма дазволіла студэнтам на некалькі дзён акунуцца ў культуру Германіі, пагутарыць з носьбітамі мовы, паўдзельнічаць у абмеркаванні розных тэм на нямецкай мове ў рамках семінараў лектараў DAAD, а таксама праявіць сваю творчасць і пазнаёміцца ​​з аднадумцамі, якія таксама захапляюцца  нямецкай мовай і культурай!

{gallery}2016/2016_04_10{/gallery}