Select your language

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 года № 367 і лістом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 2016 г. № 12-19/80 «Аб адкрытым рэспубліканскім конкурсе для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2017 год" абвешчаны штогадовы адкрыты рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2017 год.

Інфармацыя аб конкурсе, правілы афармлення і прадстаўлення дакументаў суіскальнікаў стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам прадстаўлены на сайце www.sws.bsu.by ў раздзеле «Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам».

Рэгістрацыя суіскальнікаў ажыццяўляецца на сайце www.sws.bsu.by пасля іх рэкамендацыі Саветам падраздзялення. Выпіскі з пратаколаў пасяджэнняў Саветаў падраздзяленняў, а таксама іншыя дакументы суіскальнікаў, аформленыя ў адпаведнасці з усталяванымі правіламі, неабходна прадаставіць з 6 па 10 чэрвеня 2016 года ў упраўленне падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі ГУН БДУ: вул. Бабруйская, в. 9, к. 307, Мацюшка Андрэй Віктаравіч, т. 209-51-69.