18 красавіка ў 17.00. ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (Палац Рэспублікі) адкрыецца выстава традыцыйнага турэцкага мастацтва «Прыгажосць у гармоніі».
На выставе будуць прадстаўлены работы ў тэхніцы «эбру» (роспіс па вадзе), творы каліграфіі і гравюры сучасных аўтараў. Праект ініцыяваны грамадскім аб'яднаннем «Дыялог Еўразія» сумесна з кафедрай міжкультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Крэатыў-лабараторыяй «Майстэрня міжнароднага арт-менеджменту» БДУКМ. На працягу працы выставы мяркуецца правядзенне серыі майстар-класаў.
