Select your language

7 красавіка 2016 г. на факультэце міжнародных адносін па ініцыятыве ГОРУП «Цэнтр міжнародных сувязяў" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і кафедры міжнароднага турызму ФМА была арганізавана лекцыя з удзелам намесніка Міністра па турызме, сельскай гаспадарцы і гандлі Аўтаномнага рэгіёну Сардзінія (Італьянская Рэспубліка), вядучым экспертам Італіі ў галіне турызму спадаром Антоніа Узаі. Мерапрыемства было арганізавана ў рамках курса "Менеджмент індустрыі гасціннасці» для студэнтаў 3 курса аддзялення "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму". На ім таксама прысутнічалі першы памочнік прэзідэнта па міжнароднаму супрацоўніцтву і сувязях Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія спадар Марка Сечы, Ганаровы Консул Рэспублікі Беларусь у Сардзініі спадар Джузэпэ Карбоні, дырэктар ГОРУП «Цэнтр міжнародных сувязяў" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Самуйліч, дэкан факультэта прафесар Віктар Шадурскі і загадчык кафедры міжнароднага турызму прафесар Леанід Гайдукевіч.

Падчас свайго выступу спадар Узаі падрабязна асвятліў сучасныя тэндэнцыі і напрамкі развіцця турысцкага патэнцыялу рэгіёну Сардзінія, прадставіў дэталёвае апісанне турысцукай інфраструктуры і цэнтраў па падрыхтоўцы прафесійных спецыялістаў, а таксама адзначыў магчымыя шляхі развіцця супрацоўніцтва ў сферы турызму паміж Рэспублікай Беларусь і аўтаномным рэгіёнам Сардзінія.

Пасля выступу спадар Узаі адказаў на пытанні студэнтаў.

{gallery}2016/2016_04_07_02{/gallery}