З 7 па 10 красавіка ў Палацы моладзі адбылася канферэнцыя "Гімназічная мадэль ААН", куды ў якасці назіральнікаў былі запрошаныя і прадстаўнікі нашага факультэта. Ганаровым госцем на Цырымоніі адкрыцця стала старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў Алена Вітальеўна Пільгун.
Ініцыятарам канферэнцыя "Гімназічная мадэль ААН" выступіла наша падшэфная гімназія № 12. Старшакласнікі і настаўнікі з Беларусі і Расіі ў гэтыя дні вывучалі досвед працы буйных міжнародных арганізацый. Палітыка, эканоміка, будучыня чалавецтва і праблемы экалогіі сталі асноўнымі тэмамі для дыскусій школьнікаў з прадстаўнікамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, ЮНЕСКА, надзвычайнымі пасламі розных краін на тэрыторыі Беларусі. Працоўная мова канферэнцыі — англійская.
Варта адзначыць, што канферэнцыя "Гімназічная мадэль ААН" праходзіць штогод з 2012 г. на працягу трох дзён. Традыцыйна ў ёй прымаюць удзел дэлегацыі з розных краін. Наша краіна прадстаўлена такімі гарадамі як Мінск, Брэст, Барысаў, Наваполацк. Выкладчыкі кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў і студэнты нашага факультэта таксама прымаюць удзел у гэтай канферэнцыі.