Select your language

Да ўвагі студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў! Аб'яўлены конкурс на лепшую працу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі. Арганізатарамі конкурсу выступаюць Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
Тэрміны правядзення конкурсу: сакавік — май 2016 г.

Прымаць удзел у конкурсе могуць студэнты, якія навучаюцца на I ступені вышэйшай адукацыі, і студэнцкія калектывы (не больш за тры чалавекі). Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца курсавыя работы ўдзельнікаў па эканамічнай тэматыцы. Конкурсныя работы падрыхтоўваюцца і афармляюцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ВНУ.

Конкурс праводзіцца ў два этапы:

  • Першы этап  да 1 мая 2016 г.
  • Другі (заключны)  да 1 чэрвеня 2016 г.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістравацца шляхам падачы заяўкі ў конкурсную камісію. Заяўка павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка;
  • тэма конкурснай работы;
  • месца знаходжання ўстановы вышэйшай адукацыі;
  • спецыяльнасць;
  • форма навучання;
  • кантактны тэлефон удзельніка;
  • адрас электроннай пошты ўдзельніка;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку навуковага кіраўніка ўдзельніка;
  • кантактны тэлефон і адрас электроннай пошты навуковага кіраўніка ўдзельніка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА>>>