Подождите, идет загрузка сайта ...

Каманда ФМА БДУ — пераможца конкурсу перакладчыкаў! Дадзены конкурс быў арганізаваны ў межах серыі мерапрыемстваў «Deutsch mit Spaβ» ( «Нямецкая мова з задавальненнем»), якія праходзілі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце з 30 сакавіка па 1 красавіка 2016 года!

У рамках мерапрыемства прайшлі традыцыйныя Дні нямецкай мовы і культуры, арганізаваныя выкладчыкамі секцыі нямецкай мовы кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў пры актыўным удзеле Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD). «Deutsch mit Spaβ» у ПДУ ужо выйшаў за рамкі радавога ўніверсітэцкага мерапрыемства і ператварыўся ў агульнабеларускае свята выкладчыкаў-германістаў і студэнтаў, якія вывучаюць нямецкую мову.

Каманда ФМА БДУ, заняўшы 2-е месца, стала пераможцам конкурсу перакладчыкаў, праведзенага ў рамках Дзён нямецкай мовы і культуры.

У склад каманды ўваходзілі студэнткі 3 курса аддзялення "Міжнароднае права" Марыя Маўчун, Анастасія Прохарчык, аддзялення «Мытная справа» Аляксандар Найдзенка, Вікторыя Еўтушок і студэнтка 4 курса аддзялення "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму» Дар'я Зелянкова.

У дадзеным мерапрыемстве прымалі ўдзел студэнты з ВНУ Мінска, Гродна і Віцебска. Для ўдзельнікаў былі арганізаваны пазнавальныя і карысныя семінары на разнастайную тэматыку: агляд пасляваеннай нямецкай літаратуры і творчасць Франца Кафкі, беларуска-нямецкія эканамічныя адносіны і падатковая сістэма Германіі, дыялекты Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі. Жадаючыя змаглі прыняць удзел у праглядзе і абмеркаванні вядомага нямецкага фільма «У ліпені» і віртуальным падарожжы па Саксоніі. Усе ўдзельнікі мелі магчымасць акунуцца ў багатую святочную культуру Германіі.

Пасля заканчэння серыі семінараў удзельнікаў чакала займальная экскурсія па старажытным Полацку, арганізаваная другакурснікамі гісторыка-філалагічнага факультэта. Экскурсійная праграма прадугледжвала не толькі знаёмства з выдатнымі мясцінамі горада, але і магчымасць паспаборнічаць у ведах гісторыі горада, еўрапейскай літаратуры і геаграфіі.

Безумоўна, захапляльным завяршальным акордам серыі мерапрыемстваў «Deutsch mit Spaβ-2016» стаў заключны канцэрт з вясёлымі скетчамі, выступамі чытальнікаў і нямецкімі песнямі.

Вялікі дзякуй арганізатарам дадзенага мерапрыемства! А каманду нашага факультэта віншуем яшчэ раз! Усім удзельнікам жадаем далейшых творчых поспехаў і новых перамог!

Vivat БДУ, Vivat ФМА, Vivat кафедра германскіх моў!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках