Select your language

У панядзелак, 18 красавіка, у 13.30 на факультэце міжнародных адносін БДУ адбудзецца сустрэча студэнтаў з віцэ-прэзідэнтам ICANN па сувязях з Расіяй, краінамі СНД і Усходняй Еўропы Міхаілам Уладзіміравічам Якушавым. Мерапрыемства арганізавана ў рамках Форуму па кіраванні інтэрнэтам (Internet Governance Forum), які ўпершыню ў Беларусі будзе праведзены 17 мая.

Міжнародная некамерцыйная арганізацыя ICANN была створана ў 1998 годзе і звязана, у першую чаргу, з забеспячэннем функцыянавання адзінага цэнтральнага элемента ў інтэрнэце – сістэмы даменных імёнаў. Пад кантролем карпарацыі знаходзяцца серверы каранёвай зоны DNS і размеркаванне сеткавых IP-адрасоў.

Міхаіл Уладзіміравіч Якушаў з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам аднаго з трох «глабальных» офісаў ICANN і адказвае за ўзаемадзеянне Карпарацыі з зацікаўленымі бакамі ў сваім рэгіёне. На сустрэчы ён раскажа падрабязней як аб самой арганізацыі і яе дзейнасці, так і падзеліцца інфармацыяй аб актуальных праблемах і тэндэнцыях у галіне міжнародных аспектаў развіцця інтэрнэту, міжнародна-прававога рэгулявання ў сферы кібербяспекі, а таксама нацыянальных і міжнародных кіберстратэгій.

Скончыўшы міжнародна-прававы факультэт МДІМА МЗС СССР, Міхаіл Уладзіміравіч з'яўляецца экспертам і дасведчаным юрыстам у гэтых абласцях. Раней ён узначальваў юрыдычныя службы шэрагу тэлекамунікацыйных і IT-кампаній (Microsoft Russia, Globa lOne, SAP CIS, НТВ +), займаў пасаду віцэ-прэзідэнта кампаніі Mail.RuGroup, прадстаўляў Расійскую Федэрацыю ў працоўнай групе па юрыдычных пытаннях Вялікай Васьмёркі. З 2009 года — намеснік старшыні Рабочай групы Савета Еўропы па пытаннях трансгранічнага Інтэрнэту, з 2010 г. — старшыня Савета Цэнтра палітычных даследаванняў Расіі (ПДР-Цэнтра). З'яўляецца сааўтарам большасці законапраектаў у галіне выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, заснавальнікам і членам Савета Інстытута развіцця інфармацыйнага грамадства, старшынёй савета Расійскай асацыяцыі электронных камунікацый, дырэктарам службы інфармацыйнай бяспекі PayPal, кіруючым дырэктарам DST Advisors.

Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца студэнты ўсіх спецыяльнасцяў. Зацікаўленыя студэнты змогуць таксама прыняць удзел у студэнцкіх дэбатах на форуме 17 мая.