Кафедра сацыяльна-гуманітарных навук УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», факультэт гісторыі і філасофіі Латвійскага ўніверсітэта (г. Рыга) запрашаюць Вас апублікаваць вынікі сваіх даследаванняў у пятым выпуску навуковага штогодніка «Беларусы і латышы: разам скрозь стагоддзі». Рэцэнзуемы штогоднік навуковых артыкулаў выходзіць з 2012 года ў выдавецтве Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (г. Мінск) і прысвечаны праблемам узаемадзеяння беларусаў і латышоў, а таксама Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі ў мінулым і сучаснасці. Штогодніку прысвоены ISSN 2312-2188. Больш падрабязная інфармацыя ТУТ