Select your language

У бібліятэку ФМА паступілі метадычныя рэкамендацыі «Курсавы праект на« выдатна»/ пад рэд. І. Н. Івашкевіч. — Мінск: РІВШ, 2015. —122 с. ISBN 978-985-500-956-7.

Гэта сумесны адукацыйны праект выкладчыкаў кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў і студэнтаў, якія выконвалі курсавыя праекты па канкрэтнай навуковай тэматыцы па вучэбнай дысцыпліне "Тэорыя і практыка перакладу". Мэта метадычных рэкамендацый — прадставіць у інтэграваным выглядзе інфармацыю, якая вызначае падрабязны выклад ключавых момантаў у напісанні курсавога праекта. У дадзенае выданне ўключаны лепшыя перакладчыцкія каментары студэнтаў, у якіх найбольш поўна рэпрэзентавана канкрэтная навукова-даследчая тэма. Далей прадстаўлены пяць Дадаткаў, у якіх выкладзены:

  1. Агульныя патрабаванні да напісання курсавых праектаў па тэорыі і практыцы перакладу і дзелавой і дыпламатычнай перапісцы (мэты, асноўныя задачы, структура і змест курсавога праекта, тэрміны выканання, парадак абароны курсавых праектаў);
  2. Правілы афармлення спіса літаратуры;
  3. Прыкладная тэматыка рэкамендуемых тым па тэорыі і практыцы перакладу;
  4. Прыкладная тэматыка па дзелавой і дыпламатычнай перапісцы;
  5. Прыкладны спіс асноўнай і дадатковай літаратуры.

Выданне прызначана для студэнтаў факультэта міжнародных адносін, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца тэарэтычнымі і практычнымі пытаннямі перакладу.