Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнэсу шукае студэнтаў 3—5 курсаў, якія жадаюць прайсці аднадзённую стажыроўку: цэлы дзень прытрымлівацца «ценем» за дасведчаным ментарам!
КСА-ініцыятыва Job Shadow Days будзе рэалізавана АЕБ у чацвёрты раз і пройдзе з 18 па 29 красавіка 2016 года.
Студэнты маюць магчымасць убачыць актуальнае прымяненне таго, што яны вывучаюць ва ўніверсітэтах, «пратэставаць» сваю цікавасць да абранай прафесіі/сферы дзейнасці. Ментары азнаёмяць студэнтаў з брэндам і філасофіяй кампаніі, прафесійнымі магчымасцямі ўнутры той ці іншай структуры.
Job Shadow Days праводзіцца для студэнтаў і для ментараў на бясплатнай аснове.
Падрабязнасці, а таксама спіс кампаній, кіраўнікі і спецыялісты якіх выступяць ментарамі, апублікаваныя на сайце Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу: http://www.aebbel.by/ru/events/~show/all/30179
У супрацоўніцтве з кампаніяй BusinessTools для «ценяў» 15 красавіка 2016 года будзе арганізаваны майстар-клас на тэму «Як знайсці працу сваёй мары?».
Каб стаць «ценем», неабходна адправіць рэзюмэ на рускай мове і перавагу па прафесіі / прафесійнай сферы Паўлу Бераснева на пошту
Аб выніках папярэдняй акцыі можна пачытаць па спасылцы http://www.aebbel.by/ru/novosti/~shownews/2015-jsd-feedback і апошняя навіна на гэтую тэму тут http://www.aebbel.by/ru/novosti/~shownews/otzyv-studenta-o-jsd-v-abb