Select your language

Запрашаем студэнтаў у азнаямляльна-адукацыйны тур у Кітайскую Народную Рэспубліку. Запланавана, што названае мерапрыемства адбудзецца ў тэрмін з 19 па 31 ліпеня 2016 г. Папярэднім планам прадугледжана наведванне беларускай дэлегацыяй шэрагу кітайскіх вышэйшых і агульных сярэдніх навучальных устаноў, азнаямленне з культурай, архітэктурай і прыродай Кітая, сустрэчы з кітайскай моладдзю і афіцыйнымі асобамі.

Усе выдаткі па знаходжанні беларускай дэлегацыі ў КНР (пераезды на тэрыторыі Кітая, харчаванне, пражыванне, страхоўка) аплачваюцца за кошт сродкаў кітайскага боку, затраты на арганізацыю пералёту — за кошт сродкаў беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі.

Кошт арганізацыі пералёту — 730 еўра ў пераліку на беларускія рублі па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты + 2%. Жадаючым прыняць удзел у паездцы звяртацца ў кабінет 1117 або 504. Тэрмін падачы заявак — па 10 красавіка 2016 г.