Тыдзень англійскай мовы ў Лінгвакраязнаўчым клубе кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў B&AF - "BRITAIN & AMERICA IN FOCUS".
Цэлы тыдзень, з 14 па 17 сакавіка на вялікім перапынку ў холе на дзесятым паверсе ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у незабыўных мерапрыемствах, арганізаваных клубам B&AF. У панядзелак удзельнікі папоўнілі свае веды аб Пакаленні Z — дзецях 90-х і 2000-х, у чые паўсядзённыя патрэбы апроч ежы і жылля ўваходзіць доступ у Інтэрнэт. У аўторак можна было актыўна падзяліцца ўражаннямі ад прагляду галівудскіх фільмаў серыі "Уладар Кольцаў", паўдзельнічаць у кірмашы, пагуляць у магнітны дартс або расказаць верш пад нацыянальны новазеландскі танец, паесці піцу і зрабіць часовае тату. У сераду прайшоў майстар клас па ямайскаму танцу Dancehall, а ў чацвер адбыўся розыгрыш латарэі ў гонар дня Святога Патрыка.
Тыдзень англійскай мовы традыцыйна стаў незабыўнай падзеяй! Арганізатары і ўдзельнікі атрымалі велізарны зарад добрага настрою.
Склад клуба B&AF — "Britain & America in Focus" выказвае падзяку кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў за прадастаўленне магчымасці ўвасобіць творчы патэнцыял клуба ў жыццё.
Больш інфармацыі пра мерапрыемства:
http://enweek.tumblr.com/
https://vk.com/enweek
https://vk.com/bandaf
Да новых сустрэч!
Прэзідэнт клуба — Вішнеўскі Станіслаў (2 курс МА), Свяцілава Дар'я (3 курс МА), Хаджамурадаў Ахмет (1 курс МА), Стрэчань Аляксей (1 курс МА), Кучынская Кацярына (2 курс МА), Казамель Ганна (1 курс МА) , Сляпцова Вікторыя (1 курс МА), Руткевіч Здзіслаў (2 курс МА), Беладзед Глеб (2 курс МА), Куцько Дар'я (2 курс МА), Арлова Анастасія (2 курс МА), Альховік Маргарыта (1 курс МА).
{gallery}2016/2016_03_19{/gallery}