Каманда кафедры міжнароднага права ФМА БДУ прайшла адбор больш чым з 130 каманд па ўсім свеце і прадставіла Беларусь на 28 конкурсе па міжнародным гуманітарным праве імя Жана Піктэ з 19 па 26 сакавіка 2016 года. Нашу краіну і ўніверсітэт прадстаўлялі таленавітыя студэнты 5 курса спецыяльнасці «Міжнароднае права» Аляксей Жалдыбин, Жанна Мяшкова і Сяргей Навіцкі.
Конкурс імя Жана Піктэ праходзіць штогод з 1989 года. Студэнтам даецца магчымасць на працягу тыдня прайсці розныя па складанасці трэнінгі і ролевыя гульні, для вырашэння якіх неабходна прымяніць веды міжнароднага гуманітарнага права. У працэсе трэнінгу імітуюцца рэальныя ўмовы: ваенны канфлікт, гуманітарная місія, даклад перад міністрам абароны і г.д. Каманды прадстаўляюць свае прававыя пазіцыі перад журы, спаборнічаючы адзін з адным і дэманструючы ўменне прымяняць міжнароднае гуманітарнае права ў стрэсавай сітуацыі. Выступленні каманд праходзяць у двух англійскіх і адной французскай секцыях.
У гэтым годзе конкурс праходзіў у горадзе Эвіан (Францыя) і сабраў 56 лепшых каманд з Швейцарыі, ЗША, Расіі, Аўстраліі, Непала, Кеніі і іншых краін.
Каманда і кафедра міжнароднага права выказваюць вялікую ўдзячнасць трэнерам — выкладчыкам кафедры міжнароднага права, выпускніцам спецыяльнасці "Міжнароднае права" Арэф'евай Вользе Яўгенаўне і Таляронак Ганне Віктараўне.
Акрамя таго, асабліва хацелася б падзякаваць Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Расійскай Федэрацыі, Беларусі і Малдове за прадстаўленую камандзе фінансавую дапамогу і Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа за метадычную і тэхнічную падтрымку.
Безумоўна, конкурс імя Жанна Піктэ — гэта нашмат больш, чым проста прымяненне тэарэтычных ведаў на практыцы. Гэта і зносіны з высокакваліфікаванымі юрыстамі, і знаёмства з традыцыямі розных краін, і сапраўднае пагружэнне ў жыццё дэлегата Чырвонага Крыжа, які павінен ажыццяўляць гуманітарны выбар кожны дзень, у ролю ваеннага камандзіра, які абавязаны аддаваць ўзважаны загад, у рэаліі простага грамадзяніна, якога закрануў ўзброены канфлікт. Гэта незабыўная тыдзень неверагоднага вопыту!
Калі вы думаеце, ці ўдзельнічаць у конкурсе імя Жана Піктэ ў 2017 годзе, мы можам сказаць вам толькі адно — абавязкова!
Падрабязную інфармацыю пра адбор на конкурс — 2017 Вы можаце атрымаць па электроннай пошце