Select your language

21 сакавіка 2016 года на факультэце міжнародных адносін прайшла III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Кіраванне ў галіне мытнай справы".

У Рэспубліцы Беларусь канферэнцыя па пытаннях кіравання ў галіне мытнай справы была ўпершыню арганізавана ў 2014 годзе. Арганізатарам канферэнцыі выступіла кафедра мытнай справы ФМА БДУ.

З прывітальнымі прамовамі выступілі дэкан факультэта міжнародных адносін прафесар Шадурскі В. Г., загадчык кафедры мытнай справы ФМА БДУ Астрога В. А., кансультант Прадстаўніцтва Федэральнай мытнай службы ў Рэспубліцы Беларусь Таскаеў Д. М., начальнік мытні «Мінск-2» Міхалькевіч А. У., старшы выкладчык кафедры мытнай справы ФМА БДУ Марцюшэўская А. М.

Гасцей і ўдзельнікаў канферэнцыі вітаў дэкан факультэта міжнародных адносін В. Г. Шадурскі: «У сценах нашага факультэта праходзіць шмат канферэнцый. Усе яны прысвечаны розным пытанням і праблемам кіравання ў розных сферах. Мытная справа — адна з галін дзяржаўнага кіравання, якая перажывае сур'ёзныя рэформы ва ўмовах  інтэграцыі ў Мытным саюзе.

Абмеркаванне розных пытанняў, звязаных з развіццём мытнай справы ў сучасных умовах для нас асабліва актуальна ў сувязі з неабходнасцю якаснай падрыхтоўкі кадраў. На кафедры мытнай справы створана тры спецыялізацыі "Прававое забеспячэнне мытнай справы», «Эканамічнае забеспячэнне мытнай справы», «Мытная лагістыка».

Кафедра мытнай справы ФМА БДУ за гады працы падрыхтавала значную колькасць спецыялістаў для мытных органаў Рэспублікі Беларусь і працягвае падрыхтоўку па адпаведных патрабаваннях, што прад'яўляюцца Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь».

У рамках канферэнцыі выступілі прадстаўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, беларускіх і замежных ВНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасці «Мытная справа», прадстаўнікі мытняў «Мінск-2», Мінскай рэгіянальнай мытні, УА «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь».

У канферэнцыі таксама прынялі ўдзел замежныя госці з Літвы і Расіі.

Завяршылася канферэнцыя агульнай дыскусіяй, у рамках якой былі выказаны пажаданні па працягу і паглыбленню навуковага вывучэння праблем кіравання мытнай справай у Рэспубліцы Беларусь.

{gallery}2016/2016_03_21{/gallery}