25 сакавіка 2016 года на ФМА адбылося свята французскай мовы, прымеркаванае да сусветных дзён Франкафоніі. У якасці журы на свяце прысутнічалі са-дырэктар Франка-беларускага цэнтра еўрапейскіх даследаванняў (CFB) Ксавье ЛЕ ТАРЫВЕЛЕК і Антуан КАСЭН, стажор філалагічнага факультэта БДУ. Пераможцаў у 4 намінацыях (песня, паэзія, відэа і прыз сімпатый гледачоў) чакалі дыпломы ФМА БДУ і каштоўныя прызы ад пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь