Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў запрашае ўсіх студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта прыняць удзел у кірмашы "Шырокая масленіца: Вясновы фестываль культур», які будзе адкрыты 11 сакавіка, у пятніцу, у 12.50 на 9-м паверсе (на вялікім перапынку).
У праграме кірмашу: нацыянальныя стравы народаў свету, прыгатаваныя студэнтамі з Беларусі, Расіі, Туркменістана, Кітая і іншых краін, народныя промыслы і вырабы ручной работы, інтэрактыў «Гуканне вясны», народныя песні і музыка, дабрачынны збор і многае іншае!
Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у конкурсе на самыя смачныя бліны і аладкі, а таксама конкурсе «Хэнд мэйд». Кожнаму госцю кірмашу, які прыйшоў у нацыянальным строі або з яго элементам, — падарунак!
Сустракаем вясну ўсе разам! Спяшайцеся: блінцы разыходзяцца хутка!
