Подождите, идет загрузка сайта ...

20 сакавіка адбылася яшчэ адна сустрэча студэнтаў ФМА з выхаванцамі Ашмянскай школы-інтэрната ў рамках праекта «Прафарыентацыя». У праграме былі майстар-класы па прыгатаванні печыва, стварэнню цудоўных вырабаў у тэхніцы арыгамі, а таксама гульнявы ​​пакой з рухомымі гульнямі.

Кіраўнік праекта старшы выкладчык кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў К. В. Грыневіч выказвае падзяку валанцёрам, якія прынялі ўдзел у арганізацыі дадзенай паездкі, за іх увагу і цярпенне, жаданне вучыць і вучыцца, за дапамогу і падтрымку. Сябры, без вас гэты праект не змог бы адбыцца!!!

Дзякуй Юліі Гаўрыленцы, Кацярыне Кульбіцкай, Валерыі Калантай, Уладзіміру Скрыпко, Яўгену Кауфману, Ніне Барадулінай, Кацярынеа Шміт, Дар'і Кашчэевай, Сняжане Раманіцкай, Алене Пяткевіч, Ганне Атрахімянок, Ганне Астроўскай, Марыі Бойка.

Тэкст: К. В. Грыневіч, фота: Кацярына Шміт

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 716 гасцей і ніводнага зарэгістраванага