Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Грамадскае аб'яднанне "Дыялог Еўразія" 17—18 мая 2016 года праводзяць міжнародную навуковую канферэнцыю «Дыялог культур у эпоху глабальных рызык»
Мэтай канферэнцыі з'яўляецца стварэнне дыскусійнай пляцоўкі для абмеркавання актуальных праблем развіцця сучаснай філасофіі і сацыяльна-гуманітарных ведаў. У фокусе ўвагі дадзенага навуковага форуму — праблемы кроскультурнага дыялогу народаў Еўразіі ва ўмовах глабальных рызык, геапалітычнай нестабільнасці і сацыяльных трансфармацый. Фармат канферэнцыі прадугледжвае ўдзел у яе працы шырокай навуковай грамадскасці, даследчыкаў з навукова-адукацыйных цэнтраў Беларусі, Расіі, Украіны, Турцыі і іншых замежных краін. БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА>>>