У пятніцу, 18 сакавіка, факультэт міжнародных адносін наведаў дырэктар Дэпартамента па пытаннях новых выклікаў і пагроз МЗС Расіі Ілля Ігаравіч Рагачоў.
У межах сустрэчы былі закрануты тэарэтычныя пытанні работы дэпартамента і некаторыя практычныя аспекты. На мерапрыемстве разглядалася праблематыка міжнароднага тэрарызму і карупцыі, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, уключаючы наркатрафік, марское пірацтва, гандаль людзьмі і зброяй, праблема крайняй беднасці, голаду, эпідэмій, змянення клімату і інш. Дэпартамент ў рамках функцыянальных абавязкаў займаецца сучаснымі выклікамі, якія носяць крымінальна-прававы характар, таму транснацыянальныя, глабальныя праблемы былі асветлены ў меншай ступені.
Ілля Ігаравіч адзначыў важную тэндэнцыю раздзяржаўлення сучасных міжнародных адносін, у сувязі з чым узнікае дыскусія міжнароднай правасуб'ектнасці асобы. На думку І. І. Рагачова новымі выклікамі і пагрозамі з'яўляюцца выклікі і пагрозы, што ідуць з недзяржаўнага ўзроўню.
У канцы выступу І. І. Рагачоў адказаў на пытанні студэнтаў.
{gallery}2016/2016_03_18{/gallery}