Подождите, идет загрузка сайта ...

Запрашаем прыняць удзел у VI Рэспубліканскім фестывалі "Дні рускай мовы і беларускай культуры", які адбудзецца 18—21 мая 2016 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце міжнародных адносін (г. Мінск, вул. Ленінградская, 20).
Фестываль праводзіцца на базе кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай з удзелам філалагічнага факультэта і факультэта даўніверсітэцкай адукацыі БДУ.

У рамках фестывалю плануецца правядзенне шэрагу розных мерапрыемстваў. План правядзення фестывалю ТУТ. Больш падрабязную інфармацыю аб канкрэтным мерапрыемстве можна знайсці, перайшоўшы па адпаведнай спасылцы.

Просім вас даслаць не пазней за 23.03.2016 г. на электронны адрас аргкамітэта фестывалю інфармацыю пра запланаваную колькасць удзельнікаў фестывалю (выкладчыкаў і студэнтаў), патрэбы ў рассяленні з указаннем полу ўдзельніка і часу яго знаходжання ў Мінску.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: Лебядзінскі Сяргей Іванавіч: раб. +375 17 209 57 76; маб. +375 779 59 74 МТС; Макаранка Наталля Леанідаўна: маб. +375 (29) 20-20-720 Велком; Ціхановіч Вераніка Станіславаўна: маб. +375 29 274 13 06 МТС; кафедра тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай: +375 17 209 57 44 ці па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках