Select your language

З 11 па 18 сакавіка 2016 г. на факультэце міжнародных адносін праходзіць тыдзень кафедры дыпламатычнай і консульскай службы, прысвечаная 20-годдзю яе стварэння. У рамках тыдня кафедры былі арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы:

11 сакавіка 2016 г. — сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з начальнікам упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом В. М. Маркавічам

11 сакавіка 2016 г. — дыпламатычныя чытанні і ўручэнне дыплома імя Л. В. Лойка. Лаўрэатам прэміі стала студэнтка 5 курса аддзялення "Міжнародныя адносіны" І. А. Прасмыцкая

16 сакавіка 2016 г. — у фае 11 паверха распачалася фотавыстава «Вехі гісторыі дыпламатыі Беларусі: удзел прадстаўнікоў БССР у стварэнні ААН».

16 сакавіка 2016 г. — адбыўся навуковы семінар "Дыпламатыя Беларусі: мінулае і сучаснасць», які стаў ужо штогадовым. У працы семінара прынялі ўдзел прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта міжнародных адносін і гістарычнага факультэта БДУ, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, госці з Дыпламатычнай акадэміі Украіны.

{gallery}2016/2016_03_17{/gallery}