Select your language

Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, кафедра моладзевай палітыкі і сацыякультурных камунікацый запрашаюць педагагічных работнікаў, якія забяспечваюць рэалізацыю прафарыентацыйнай дзейнасці на павышэнне кваліфікацыі па праграме: «Удасканаленне прафарыентацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі".

Тэрмін навучання: з 25.04.2016 па 06.05.2016. Форма навучання: вочная (дзённая).

Мэтай павышэння кваліфікацыі з'яўляецца фарміраванне прафарыентацыйных кампетэнцый слухачоў, неабходных для аказання псіхолага-педагагічнай дапамогі навучэнцам на розных этапах іх прафесійнага станаўлення і развіцця.

Навучанне прадугледжвае азнаямленне з метадамі прафарыентацыі як сістэмы практычных мер і методыкай іх рэалізацыі; развіццё прафесіязнаўчай кампетэнтнасці; падрыхтоўку да распрацоўкі адукацыйна-прафесійнай траекторыі суб'екта; развіццё здольнасцяў да аналізу і сінтэзу прафесіяграфічных фактаў, іх тэарэтычнага асэнсавання і практычнага выкарыстання; фарміраванне інфармацыйна-педагагічнай гатоўнасці слухача да рэалізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі.

Па заканчэнні навучання выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору.

Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат (платна). Даведкі па тэл. 256 08 40, 396 30 74, тэл./факс 396 30 75.