Select your language

У рамках Плана сумесных мерапрыемстваў факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і факультэта міжнародных адносін БДУ 16 сакавіка 2016 г. факультэт Генеральнага штаба наведалі намеснік дэкана ФМА А. В. Селіванаў і прафесар кафедры міжнародных адносін У. Е. Снапкоўскі. Былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва двух факультэтаў. У. Е. Снапкоўскі выступіў з лекцыяй па актуальных пытаннях міжнародных адносін і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь перад слухачамі факультэта Генеральнага штаба. Ён даў гістарычную рэтраспектыву знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь з 1991 г. па сённяшні дзень. Спыніўшыся на шматвектарнасці беларускай знешняй палітыкі, У. Е. Снапкоўскі ахарактарызаваў яе асобныя напрамкі: Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі, еўразійская інтэграцыя, адносіны з Еўрасаюзам і ЗША, з краінамі "сусветнага поўдня", беларуская эканамічная дыпламатыя. Пасля лекцыі прафесар адказаў на пытанні слухачоў.

Плануецца, што ў красавіку 2016 г. прадстаўнік факультэта Генеральнага штаба выступіць на ФМА БДУ.