21 красавіка 2016 года Савет па навукова-даследчай рабоце студэнтаў і аспірантаў, Навуковы студэнцкі савет факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць навукова-практычную канферэнцыю студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.
Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адбудзецца ў 10.00 (Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1201), праца ў секцыях будзе праводзіцца з 11.00.
Тэматыка секцый канферэнцыі: міжнародныя адносіны, міжнароднае права, сусветная эканоміка, міжнародны турызм, мытная справа, лінгвакраіназнаўства, замежныя мовы. Больш падрабязная інфармацыя ТУТ