11 сакавіка на факультэце прайшоў штогадовы святочны кірмаш «Шырокая масленіца: вясновы фестываль культур», арганізаваны кафедрай англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў. Традыцыйна ўдзел у кірмашы прынялі студэнты з розных краін, прадстаўляючы нацыянальную кухню, традыцыі, касцюмы сваіх народаў.
Усе, хто прыйшоў на кірмаш, змаглі паспрабаваць традыцыйны плоў, чак-чак і пішме, прыгатаваныя студэнтамі з Туркменістана і Таджыкістана, мясныя стравы кітайскай кухні, а таксама беларускія бліны з разнастайнымі начынкамі, пірожныя і тарты, якія проста раставалі ў роце!
Ні адно масленічнае гулянне не абыходзіцца без вясёлых конкурсаў і танцаў. Самымі цікавымі і запальнымі былі крычалкі «Бліны ды аладкі», беларуская «Лявоніха» і музычная з падборкі рускіх, беларускіх, туркменскіх і кітайскіх народных песень.
Акрамя ласункаў і забаў, дзякуючы творчай ініцыятыве студэнтаў былі арганізаваны і пазнавальныя майстар-класы па арыгамі (выраб вясновых кветак і зорачак), а таксама па беларускаму традыцыйнаму арнаменту.
Усе ўдзельнікі і госці кірмашу атрымалі дзіўны зарад бадзёрасці і вясновага настрою. І нядзіўна! Бо ўсе народы свету з радасцю вітаюць вясну, звязваючы з ёй самыя светлыя і сонечныя надзеі на дабро і паразуменне!
{gallery}2016/2016_03_12{/gallery}