Select your language

Міні-праект кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў "LOVE AND BE LOVED" пра нашых любімых ... бабуль і матуль. «Падумаеш!» — скажа нехта. «Падумаеш і яшчэ як!» — адкажам мы. Усё так проста і ўсё так складана! Проста — бо пра любімых. Складана — бо пра любімых з пяшчотай, ды яшчэ на англійскай мове ў выглядзе паштовак-прэзентацый. Але пра ўсё па парадку. Ад ідэі праекта да яе рэалізацыі прайшоў месяц. Мы, студэнты-лінгвакраінаведы, удзячны нашаму выкладчыку, дацэнту Алене Рыгораўне Палупанавай, якая ненадакучліва «навязвае» нам цікавыя і такія чалавечныя творчыя заданні. Яны не проста даюць нам новыя веды, а новыя веды праз пазітыўныя эмоцыі. Мы разам разважаем пра самае важнае ў жыцці і вучымся вучыцца новаму, удасканальваючы сябе і сваю англійскую мову.

Цяперашні праект даў нам рэдкае адчуванне цеплыні і лепшага разумення адзін аднаго. Наша кароткая фотасправаздача можа толькі часткова перадаць унікальную атмасферу, якая была створана ўсімі намі: усмешкі, слёзы замілавання і суперажывання. А яшчэ было адчуванне, што так шчыра мы не размаўлялі на англійскай мове ніколі, бо распавядалі мы пра дарагіх нашаму сэрцу матуль і бабуль. Гэты маленькі праект стаў па-сапраўднаму вялікім для нас!

Мы таксама шчыра віншуем нашых выдатных выкладчыкаў, супрацоўнікаў дэкана, аднакурсніц з Міжнародным жаночым днём! Хай у вашым жыцці будзе вечная Вясна, хай ярка свеціць сонца, хай спяваюць птушкі, хай дні будуць светлымі і бясхмарнымі. Усмешак, добрага настрою, радасці, шчасця!

{gallery}2016/2016_03_09{/gallery}