29 лютага на кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў прайшла 1/8 фіналу конкурсу прамоўніцкага мастацтва на англійскай мове International Public Speaking Competition (IPSC). Ініцыятарам конкурсу з'яўляецца брытанскі English Speaking Union (ESU) – унікальная ў сваім родзе арганізацыя, якая аб'ядноўвае людзей і культуры ва ўсім свеце. Гэты найбуйнейшы ў свеце конкурс прамоўніцкага мастацтва на англійскай мове праходзіць ужо ў 36 раз. У мінулым годзе ў ім прынялі ўдзел 40 000 удзельнікаў ва ўзросце да 20 гадоў з 50 краін свету.
У гэтым годзе ўдзельнікам гэтага прэстыжнага конкурсу неабходна было падрыхтаваць індывідуальнае выступленне у рамках агульнай тэмы для вусных выступленняў на нацыянальным узроўні – "Integrity has no need of rules". Акрамя выдатнага валодання англійскай мовай удзельнікі павінны былі прадэманстраваць навыкі аргументацыі і пераканання, утрымліваючы ўвагу аўдыторыі на працягу 5 хвілін. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты ФМА: Пяхота Анастасія (1 курс МП), Ткачэнка Аляксандра, Хіоні Анастасія (3 курс МП), Кабельская Елізавета (1 курс МП), Дзяйнека Дыяна (1 курс МП), Бычкова Кацярына (2 курс МЭ), Ерыцян Ліліт (2 курс МП), Ражкова Кацярына (1 курс МЭ). Пераможцамі конкурсу 1/8 фіналу сталі: Лізавета Кабельская 1 курс МП (372 балы) і Кацярына Бычкова 2 курс МЭ (364 балы). Яны прымуць удзел у 1/4 фіналу, які пройдзе ў МДЛУ 7 сакавіка 2016 г.
Ад імя аргкамітэта конкурсу прамоўніцкага мастацтва на англійскай мове, які ўзначальвала старшы выкладчык кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў І. І.Макарэвіч, выказваем падзяку ўсім удзельнікам конкурсу і віншуем пераможцаў! Жадаем усім далейшых творчых перамог!
{gallery}2016/2016_02_29{/gallery}