Подождите, идет загрузка сайта ...

Выкладчыкі кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў сумесна са студэнтамі ўжо не першы год прымаюць удзел у розных мерапрыемствах Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. Дадзеныя мерапрыемствы, у якіх удзельнічаюць запрошаныя госці з пасольстваў і дыпламатычных службаў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, а таксама прадстаўнікі культуры і адукацыі, навукі і ўрадавых устаноў краіны, пазітыўна ўплываюць на ўмацаванне міжкультурных сувязяў, міжнароднага супрацоўніцтва, на імкненне і жаданне пазнання большага ў галіне будучай прафесійнай дзейнасці студэнтаў. Самымі запамінальнымі падзеямі ў гэтым навучальным годзе для нашых студэнтаў сталі ўдзел ва ўрачыстай вечарыне, дзе выступаў спадар Х. Мякі-Рэйніка (кіраўнік дыпмісіі Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь); сустрэча са спадарыняй Кезбан Нальвано Сакрамэнту (Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі ў Рэспубліцы Беларусь), удзел у мерапрыемстве, прысвечаным дзяржаўнаму нацыянальнаму святу Турцыі, арганізаваным Пасольствам Турцыі ў Рэспубліцы Беларусь.

25 лютага нашыя студэнты (Крысціна Ваврык, Паліна Каласоўская, Вікторыя Захарава, Сафіко Січынава, Абду Каландараў, Джахангір Ньямонаў, Азіз Жура, Фахрыдзін Дыяр, Малік Зейналаў, Огуз Толгахан) пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Л. Н. Загорскай прынялі актыўны ўдзел ў незабыўным вечары, прысвечаным ангельскай паэзіі эпохі рамантызму на англійскай мове. Вечар быў арганізаваны Беларускім таварыствам дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі і таварыствам «Беларусь— Вялікабрытанія». На гэтым вечары адбылося і незабыўнае знаёмства з прафесарам МДЛУ Юрыем Уладзіміравічам Стулавым. Яго выступленне аб брытанскім рамантызме віктарыянскай эпохі, а таксама канцэрт этнічнай шатландскай музыкі зрабілі вялікае ўражанне на прысутных гасцей вечара. Студэнты не ўпусцілі магчымасці пагутарыць на англійскай мове са спадаром Маркам Браўнам Джонам (віцэ-консулам і 3-м сакратаром Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь). На пытанне, што трэба зрабіць для таго, каб стаць дыпламатам, спадар Марк Браўн адказаў, што вельмі важна добра вучыцца ва ўніверсітэце, сябраваць і наведваць падобныя мерапрыемствы!

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 418 гасцей і ніводнага зарэгістраванага