Select your language

У адпаведнасці з лістом Вышэйшага інстытута міжнародных адносін імя Рауля Роа Гарсія пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Куба інфармуем пра магчымасць удзелу ў XII Семінары па міжнародных адносінах «Пераемнасць і змены ў міжнародных адносінах", правядзенне якога плануецца з 27 па 29 красавіка ў г. Гаване ( Рэспубліка Куба).

Мэтай правядзення семінара з'яўляецца працяг абмеркавання сучасных сцэнарыяў ў галіне міжнародных адносін.

Для ўдзелу ў семінары запрашаюцца прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу, а таксама навучэнцы ўстаноў вышэйшай адукацыі. У якасці асноўных тэм прапануюцца:

  • «Крызіс капіталізму: Перспектывы»;
  • «Сусветны парадак» і «Новы сусветны парадак": іх ўдзельнікі »;
  • «Інфармацыйныя тэхналогіі іх выкарыстанне цэнтрамі сусветнай улады»;
  • «Глабальныя праблемы»;
  • «Інтэграцыя і яе дынаміка падчас змен»;
  • «Міжнародная міграцыя»;
  • «Міжнародная бяспека: новыя бачанні»;
  • «Удасканаленне падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне міжнародных адносін»

Жадаючым прыняць удзел у Семінары неабходна да 29 лютага 2016 г. накіраваць на адрас арганізатараў запоўненую рэгістрацыйную форму (ТУТ), рэзюмэ ўдзельніка, анатацыю дакладу.

Больш падрабязную інфармацыю па ўмовах удзелу, а таксама па патрабаванням да афармлення тэзісаў дакладаў можна знайсці на сайце Вышэйшага інстытута міжнародных адносін імя Рауля Роа Гарсія (www.isri.cu).