12 лютага 2016 года Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наведалі замежныя студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ з Японіі, Паўднёвай Карэі, Кітая, Ірака і Амерыкі. Студэнты паслухалі экскурсію пра вайну на рускай мове.
Подзвігу народа жыць у стагоддзях ... Экспазіцыі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны зноў і зноў нагадваюць нам пра гэта. Шматлікія экспанаты, ваенная тэхніка, дакументы, інсталяцыі распавядаюць аб подзвігу савецкага народа ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі.
Цяпер тэма вайны і міру актуальная як ніколі. Убачанае назаўжды застанецца ў памяці студэнтаў. Яны раскажуць праўду пра вайну, пра барацьбу савецкага народа з фашызмам у сваіх краінах і на сваіх мовах.