Select your language

На імя намесніка дэкана па вучэбнай і выхаваўчай рабоце факультэта міжнародных адносін БДУ Карэліна С. В. паступіла падзяка ад Федэрацыі лёгкай атлетыкі Рэспублікі Беларусь.

У падзяцы сказана, што 13 лютага ў ОСК «Стайкі» г. Мінска праходзіў Кубак і першынства Рэспублікі Беларусь па доўгіх кіданнях. У ходзе спаборніцтваў студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму", майстар спорту РБ Алена Рапаровіч заняла ганаровае другое месца.

Федэрацыя лёгкай атлетыкі дзякуе ўсім педагогам факультэта міжнародных адносін за выхаванне выдатных спартсменаў!!!

Дэканат факультэта віншуе Алену і жадае далейшых поспехаў і перамог!