Select your language

10 лютага адбылася сустрэча студэнтаў ФМА БДУ з дарадцам Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Сяргеем Віктаравічам Безбярэж'евым. Ён распавёў аб асновах беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Акрамя гэтага, былі закрануты пытанні ўзаемаадносін у рамках СНД і АДКБ, актуальныя праблемы бяспекі ў рэгіёне. Як з боку студэнтаў, так і з боку выкладчыкаў было выказана меркаванне аб неабходнасці пашырэння супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і выкарыстання магчымасцяў абменаў для студэнтаў абедзвюх краін. Сімвалічна, што візіт адбыўся ў Дзень дыпламатычнага работніка. Студэнты і выкладчыкі павіншавалі С. В. Безбярэж'ева з прафесійным святам. У сваю чаргу, Сяргей Віктаравіч таксама выказаў віншаванні ў адрас будучых дыпламатаў і падзяліўся вопытам сваёй службы

{gallery}2016/2016_02_11{/gallery}