Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Грамадскае аб'яднанне "Дыялог Еўразія", Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзяць 12—13 мая 2016 года міжнародную навуковую канферэнцыю і навукова-тэарэтычны семінар ДЫЯЛОГ КУЛЬТУР У ЭПОХУ ГЛАБАЛЬНАЙ РЫЗЫКІ.
Мэтай канферэнцыі з'яўляецца стварэнне дыскусійнай пляцоўкі для абмеркавання актуальных праблем развіцця сучаснай філасофіі і сацыяльна-гуманітарных ведаў. У фокусе ўвагі дадзенага навуковага форуму праблемы кроскультурнага дыялогу народаў Еўразіі ва ўмовах глабальнай нестабільнасці, рызык і трансфармацый, у тым ліку змяненне тэхніка-тэхналагічнай і інстытуцыйнай падсістэм сучаснага соцыуму.
Канферэнцыя адрасавана маладым даследчыкам, аспірантам, магістрантам і студэнтам, зацікаўленым у прадуктыўным абмеркаванні найноўшых навуковых ідэй і распрацовак. Разам з тым, фармат канферэнцыі прадугледжвае ўдзел шырокай навуковай грамадскасці, даследчыкаў з навукова-адукацыйных цэнтраў Беларусі, Турцыі і краін СНД.