03 сакавіка 2016 года ў БДУ праводзіцца Дзень донара. Месца правядзення — геаграфічны факультэт, к. 107, 116 (вул. Ленінградская, 16, 1-й паверх) з 11.00 да 12.00.
Да здачы крыві дапускаюцца толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, старэйшы за 18 гадоў пры прад'яўленні пашпарта і ваеннага білета (для юнакоў).
Студэнтам і супрацоўнікам, якія пражываюць і пастаянна зарэгістраваны ў Мінску, пры сабе мець выпіску з даўрачэбнага кабінета з медыцынскай карты.
Іншагароднія студэнты дапускаюцца да здачы крыві пры наяўнасці рэгістрацыі ў Мінску не менш за 6-ць месяцаў.
Донарам на месцы выплачваецца кампенсацыя ў памеры 716 000 + сняданак коштам 32 000 рублёў і выдаецца даведка аб вызваленні ад заняткаў (работы) на 2 дні.
Студэнты дзённай формы навучання, пры прадастаўленні адпаведнай даведкі факультэта, могуць адразу пасля здачы крыві на месцы атрымаць даплату ў памеры 159 000 рублёў незалежна ад бюджэтнай або платнай формы навучання.
Жадаючым прыняць удзел у Дні донара неабходна запісацца ў дэканаце (к. 518) да 18 лютага 2016 года да 13.00.