Кафедра англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў дзякуе ўсім студэнтам і супрацоўнікам ФМА, якія прынялі ўдзел у мерапрыемствах Каляднага праекта "Twelve Days of Christmas"!
Святочны настрой і жаданне дарыць ўсмешкі і цяпло цэлы год нам падарылі ўдзельнікі Каляднага кірмаша, студэнты спецыяльнасцяў «Сусветная эканоміка», «Менеджмент у сферы турызму» і «Мытная справа». Студэнты падрыхтавалі дзіўна смачныя і прыгожыя прысмакі, прычым у ролі кандытараў выступілі не толькі дзяўчынкі, але і хлопчыкі!
Вялікую цікавасць выклікалі майстар-класы, прапанаваныя студэнтамі: выраб калядных вянкоў і фэшн-кансультацыі з падборам індывідуальных камплектаў і акцэнтнымі аксесуараў. Святочна ўпрыгожылі Праект унікальныя паштоўкі ручной работы і маляўнічыя насценгазеты, выкананыя ў розных тэхніках самымі таленавітымі студэнтамі факультэта.
Адчуванне казкі і чароўнага балю стварылі жывая скрыпічная музыка і цудоўны танец у выкананні студэнтаў малодшых курсаў. А унікальныя вобразы мадэляў-ёлачак, выкананыя сваімі рукамі, прадставілі як студэнты, так і выкладчыкі падчас эксцэнтрычнага фэшн-шоў «Ёлкі». Усе ўдзельнікі выступленняў былі ўзнагароджаны салодкімі навагоднімі падарункамі.
Дзякуючы прыняўшым удзел у дабрачыннай латарэі "Help a Little!" і дапамозе ўдзельнікаў і гасцей кірмашу былі сабраныя сродкі для аказання дапамогі дзеткам, якіх забралі з сем'яў і якія знаходзяцца ў 14-м аддзяленні Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы.
Ад усёй душы дзякуем усім удзельнікам і гасцям Праекта, жадаем радасці і дабра ў новым годзе! Будзем рады бачыць вас на найбліжэйшым мерапрыемстве кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў — «Шырокая масленіца: вясновы фестываль культур»!
Наталля Баламут, студэнтка 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка»